четверг, 19 сентября 2013 г.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ - ПАЛІТЫКА - Грамадскія і партыйныя актывісты патрабуюць вызвалення доктара Ігара Пастнова (дададзена)

Беларускае Радыё РАЦЫЯ - ПАЛІТЫКА - Грамадскія і партыйныя актывісты патрабуюць вызвалення доктара Ігара Пастнова (дададзена)


Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выказвае рашучы пратэст супраць выкарыстання псіхіятрычных лячэбных установаў у рэпрэсіўных мэтах. БХД звяртае увагу на тое, што ў Беларусь вяртаецца савецкая практыка карнай псіхіятрыі. Віцебскага доктара Ігара Пастнова, які  неаднаразова выступаў з крытыкай улады, ужо амаль месяц прымусова ўтрымліваюць у псіхітрычнай клініцы.
Гаворыць сустаршыня БХД Вталь Рымашэўскі:
-  Мы не бярэмся даваць ацэнку таму ці іншаму чалавеку, наколькі ён псіхічна здаровы альбо не, але ёсць рэчы відавочныя - спадар Пастноў, невядома з якой прычыны, быў пазбаўлены права на адкрыты судовы працэс. Не адбылося незалежнай медыцынскай экспертызы. Гэты чалавек выказваў адкрытую крытыку медычнай сістэмы, дзейснай улады і менавіта пасля гэтага ён быў змешчаны ў шпіталь. Гэта трэба спыніць. Мы патрабуем вызвалення Ігара Пастнова і правядзення незалежнай медыцынскай экспертызы стану яго здароўя.
Ігар Пастноў вядомы ў Беларусі сваімі відэа-ролікамі ў інтэрнэце, у якіх ён крытыкаваў стан сістэмы аховы здароўя ў Віцебскай вобласці. У выніку лекар некалькі разоў губляў працу. У жніўні з санкцыі пракурора яго змясцілі для прымусовага лячэння ў закрытае аддзяленне Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі. Суд, які разглядаў справу аб шпіталізацыі, праходзіў у закрытым рэжыме без удзелу падсуднага і яго адваката. Ізаляцыя Пастнова супала па часе са з'яўленнем яго крытычных матэрыялаў прагэтуюбальніцуі заявы празапалохванні яго прымусовым псіхіятрычным лячэннем.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Справа Ігара Пастнова не зацікавіла пракуратуру Віцебскай вобласці. “Атрыманая адмова ў разглядзе скаргі”, - паведаміў нашаму радыё віцебскі актывіст незарэгістраванай партыі “Белая Русь” Сяргей Рыжоў. Паводле яго, “пракуратура адмовілася разглядаць заяўленыя патрабаванні “спісаўшы” скаргу”. У лісце Сяргей Рыжоў выказваў шэраг патрабаванняў.
Сяргей Рыжоў гаворыць:
- Пракуратура дыстанцыявалася ад разгляду выкладзеных у лісце фактаў абуральнага парушэння правоў Ігара Пастнова - гэта незаконнае змяшчэнне ў псіхіятрычную клініку з пагрозай для жыцця, фальсіфікацыя дакументаў, прымус сведкаў да ілжывых сведчанняў, наўмыснае пазбаўленне працаздольнасці і ўмяшальніцта ў вядзенне судовых справаў..
Ігара Пастнова прымусова шпіталізавалі пасля таго, як ён раскрытыкаваў стан медыцыны на Віцебшчыне. Медык агучыў парушэнні заканадаўства, на які ідзе кіраўніцтва рэгіянальных медычных устаноў.

Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя


1 комментарий:

  1. «Для того, чтобы возобладало зло, достаточно уж того, чтобы хорошие люди ничего не делали»
    Э. Берг

    ПЕТИЦИЯ в Международную лигу в защиту прав человека http://www.change.org/ru/петиции/международная-лига-в-защиту-прав-человека-защитить-гражданина-от-посягательств-карательной-психиатрии

    ОтветитьУдалить