вторник, 10 сентября 2013 г.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ - ГРАМАДСТВА - Ігару Паснову піхаюць лекі гвалтам

Беларускае Радыё РАЦЫЯ - ГРАМАДСТВА - Ігару Паснову піхаюць лекі гвалтам



Прымусова змешчанаму ў віцебскі псіхіятрычны шпіталь лекару Ігару Паснову піхаюць лекі гвалтам, певедаміў актывіст Сяргей Рыжоў. Ён таксама адзначыў, што да гэтай пары Пасноў не ведаў пра петыцыі ў яго падтрымку і пра інфармацыі, якія з’яўляюцца ў мас-медыя:
Яго трымаюць 2 санітары і гвалтоўна даюць медычныя прэпараты. Ад мяне ўпершыню ён пачуў, што ў СМІ размешчана петыцыя ў падтрымку лекара Паснова. Ён не ведае пра публікацыі, якія выходзяць у сродках масавай інфармацыі. Праваабаронцы не перадавалі яму тэксты, артыкулы, рэпартажы пра яго.
Ігар Пасноў знаходзіцца ў 2-м закрытым аддзяленні абласнога цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі з 16-га жніўня. Яго зрабілі пацыентам шпіталя пасля крытычных выказванняў у адрас кіраўнікоў віцебскай вобласці і працы медычных устаноў. Раней ён сам працаваў у гэтай установе псіхатэрапеўтам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота maxpark.com 

Комментариев нет:

Отправить комментарий