понедельник, 2 июля 2012 г.

Не пропусти это сообщение блога!

Не пропусти это сообщение блога!

Віцебскага апазыцыянэра пераконваюць у тым, нібыта ён вар’ят

http://vitebskspring.org/be/news/888


Пасьля таго, як на запатрабаваньне ўладаў аднаго з заснавальнікаў Беларускай Кансэрватыўнай партыі “Белая Русь” Аляксандра Кірылава выклікалі ў Віцебскі абласны клінічны цэнтар псыхіятрыі і наркалёгіі для «вырашэньня пытаньня аб аказаньні спэцыялізаванай мэдычнай дапамогі», ён зьвярнуўся па тлумачэньні ў міністэрства аховы здароўя. Бо ў ніякай дапамозе з боку згаданай установы аховы здароўя ён ня мае патрэбы, ніколі ня меў псыхічных захворваньняў і ніколі не стаяў на ўліку ў псыхіятраў. Тым больш, няма ніякай пастановы суду аб яго прымусовым лячэньні. Надоечы палітык атрымаў адказ на свой зварот у мінздраў, які вельмі зьдзівіў яго.

Зь ліста за подпісам першага намесьніка міністра аховы здароўя Дзьмітрыя Піневіча вынікае, што Аляксандар Кірылаў 21 ліпеня 2011 году «самастойна зьвярнуўся на прыём ва УАЗ “Віцебскі абласны клінічны цэнтар псыхіятрыі і наркалёгіі”… Па выніках мэдычнага агляду і псыхалягічнага дасьледаваньня быў пастаўлены дыягназ “псыханэўратычны разлад асобы”». У ліпені 2011 году палітык, сапраўды, зьвяртаўся ў лякарню - з мэтай атрыманьня стандартнай даведкі пра стан здароўя, неабходнай для ўладкаваньня на працу. І тады ніякіх захворваньняў псыхіятры ў яго не выявілі. Пра гэта яму выдалі адпаведную даведку. Адкуль цяпер, без ніякіх дадаковых мэдычных аглядаў, зьявіўся дыягназ пра разлад асобы - можна толькі здагадвацца. Таксама як можна толькі здагадвацца, ці намесьнік міністра аховы здароўя «паставіў» дыягназ апазыцыянэру зь нейкай памылкі, або гэта прыкмета адраджэньня ў Беларусі карнай псыхіятрыі, якая, як вядома, шырока практыкавалася за часамі Савецкага Саюзу.


1 комментарий:

  1. Палачи в белых халатах прописывают несогласным психиатрическую помощь (серия ПРИемник, ч. X)
    http://www.echo.msk.ru/blog/sergey21rygov/892757-echo/

    ОтветитьУдалить