вторник, 14 августа 2012 г.

Сяргей Рыжоў будзе судзіцца з гарадскімі ўладамі | Politiko

Сяргей Рыжоў будзе судзіцца з гарадскімі ўладамі | Politiko


Віцебскі актывіст незарэгістраванай партыі “Белая Русь” Сяргей Рыжоў падаў скаргу ў суд Першамайскага раёна Віцебска на дзеянні гарадскіх уладаў. Рыжоў лічыць палітычным пераследам факт, што з пачатку ліпеня віцебскія фармацэўты па загаду адпаведных органаў адмаўляюць яму ў набыцці неабходных лекаў, нават тых, якія знаходзяцца у свабодным продажы.

- Сёння, 14-га жніўня, я падаў пазоў на аднаўленне сваіх правоў у суд Першамайскага раёна Віцебска. Сённяшні пазоў – не адзінае патрабаванне нашай партыі на аднаўленне правоў, якія дараваныя Канстытуцыяй і міжнародным заканадаўствам.

Па словах Сяргея Рыжова, таксама кіраўнік віцебскай суполкі партыі “Белая Русь” Аляксандр Кірылаў беспаспяхова спрабуе абскардзіць рашэнне медкамісіі, якая завочна прызнала яго псіхічна хворым і збіраецца ў прымусовым парадку змясціць яго у псіхіятрычны шпіталь.

Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя

Фота news.open.by

http://racyja.eu/index.php?id=105&zoom=1962



1 комментарий: