Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Сяргей Рыжоў агучыў ад імя сваёй партыі «Белая Русь» заяву з заклікам падтрымаць найноўшую ініцыятыву. Партыя ініцыюе судовы пазоў супраць грамадзяніна Беларусі – Лукашэнкі па абвінавачванні ва ўзурпацыі ўлады. Сяргей Рыжоў не паспеў патлумачыць, пра якога грамадзяніна ідзе размова, але праслухоўванне і зрыў сувязі дазваляе меркаваць, што гэта цяперашні кіраўнік дзяржавы.
- Ад імя Беларускай Кансерватыўнай партыі “Белая Русь” я заяўляю пра тое, што намі ініцыяваныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы судовага працэсу, падачы пазову па абвінавачванні грамадзяніна Лукашэнкі ва ўзурпацыі ўлады і фактычным генацыдзе, развязаным супраць суграмадзян-іншадумцаў. Мы збіраемся падаць пазоў у суд Рэспублікі Беларусь і падоўжыць яго разгляд у міжнародных судах. І прапануем праваабарончым арганізацыям не быць статыстамі ў гэтым працэсе, а падключыцца… (Аператар: “Ваш нумар заблакаваны…”).
Сяргей Рыжоў зняў сваю кандыдатуру яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, аднак і пасля гэтага ён і яго старая маці сталі ахвярамі пераследу. Сам Рыжоў дагэтуль не можа знайсці працу ці атрымаць належную медычную апеку.
Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя
Фота prava.vitebsk.cc
http://racyja.eu/index.php?id=104&zoom=93
- Ад імя Беларускай Кансерватыўнай партыі “Белая Русь” я заяўляю пра тое, што намі ініцыяваныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы судовага працэсу, падачы пазову па абвінавачванні грамадзяніна Лукашэнкі ва ўзурпацыі ўлады і фактычным генацыдзе, развязаным супраць суграмадзян-іншадумцаў. Мы збіраемся падаць пазоў у суд Рэспублікі Беларусь і падоўжыць яго разгляд у міжнародных судах. І прапануем праваабарончым арганізацыям не быць статыстамі ў гэтым працэсе, а падключыцца
ОтветитьУдалить