среда, 11 сентября 2013 г.

Апальнага лекара спрабуюць цалкам ізаляваць (абноўлена)

Беларускае Радыё РАЦЫЯ - ГРАМАДСТВА - Апальнага лекара спрабуюць цалкам ізаляваць (абноўлена)

Адміністрацыя віцебскага абласнога псіхіятрычнага шпіталя прыкладае намаганні, каб пазбавіць мясцовага актывіста Сяргея Рыжова падпісанай лекарамі даверанасці прадстаўляць інтарэсы Ігара Паснова, якога прымусова памясцілі на псіхіятрычнае лячэнне:

- Мне кіраўніцтва бальніцы адмаўляе ў магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі па Паснову. Яны спасылаюцца на тое, што па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь яны маюць 15-дзённы тэрмін на афіцыйны адказ. Фактычна, ім патрэбны час на тое, каб атрымаць ад Паснова заяву, датаваную 9 верасня, пра тое, што ён спыняе дзеянне выданай мне даверанасці на прадстаўленне ягоных інтарэсаў.

Ігара Паснова, па ягоных словах, сілком прымушаюць прымаць лекі. Ён скардзіцца на абразлівыя метады прымусовага лячэння. Ігар Пасноў знаходзіцца ў 2-м закрытым аддзяленні абласнога цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі з 16-га жніўня.

Раней ён працаваў у гэтай установе псіхатэрапеўтам ў наркалагічным аддзяленні. Ён стаў пацыентам у сваіх былых калегаў пасля чарговага відэазвароту ў інтэрнэце, дзе ўжо не першы раз раскрытыкаваў абласное кіраўніцтва і працу медыцынскіх устаноў вобласці.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Заўтра ў абласным судзе Віцебска будзе разглядацца касацыйная скарга лекара Ігара Пастнова, якога прымусова памясцілі на псіхіятрычнае лячэнне. Пра гэта паведаміў мясцовы актывіст Сяргей Рыжоў.

- Я сёння прыбыў у суд, і мне адмовілі ў азнаямленні з матэрыяламі справы Ігара Пастнова, набыта з той нагоды, што справа тэрмінова перададзена ў суд Віцебскай вобласці. І ўжо заўтра на 9.30 прызначы разгляд яго касацыйнай скаргі.
Адміністрацыя віцебскага абласнога псіхіятрычнага шпіталя прыкладае намаганні, каб пазбавіць мясцовага актывіста Сяргея Рыжова падпісанай лекарамі даверанасці прадстаўляць інтарэсы лекара Ігара Пастнова.

Сяргей Рыжоў:
- Учора была дасягнута дамоўленасць з работнікамі суда першай інстанцыі суда Віцебскага раёна пра тое, што сёння мяне павінны азнаёміць з матэрыяламі справы па Ігару Пастнову. Гэта было выклікана патрэбаю зрабіць істотныя дапаўненні ў пададзеную ім касацыйную скаргу. 9-га верасня Ігар Пастноў заяўляў пра тое, што істотныя дапаўненні так і не былі ўключаны адвакатам, якога нанялі праваабаронцы, у касацыйную скаргу.

Ігара Пастнова, па яго словах, сілком прымушаюць прымаць лекі. Ён скардзіцца на абразлівыя метады прымусовага лячэння. Ігар Пастноў знаходзіцца ў 2-м закрытым аддзяленні абласнога цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі з 16 жніўня. Раней ён працаваў у гэтай установе псіхатэрапеўтам у наркалагічным аддзяленні. Ён стаў пацыентам у сваіх былых калегаў пасля чарговага відэазвароту ў інтэрнэце, дзе ўжо не першы раз раскрытыкаваў абласное кіраўніцтва і працу медычных устаноў вобласці.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота news.21.by  


1 комментарий:

  1. Жалоба по ситуации с Постновым И.А. и
    Кирилловым А.И. от 10.09.2013 года
    http://21sergey21.livejournal.com/377654.html
    Жалоба по ситуации с Постновым И.А. от 11.09.2013 года
    http://21sergey21.livejournal.com/378092.html
    Жалоба по ситуации с Постновым И.А. от 11.09.2013 года по судам
    http://21sergey21.livejournal.com/378175.html

    ОтветитьУдалить